We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

К​о​с​к​а

by ...eman

/
1.
2.
Коска 04:40
3.
4.
5.
6.
7.
8.
9.
10.
11.
Слота 03:42
12.
13.
14.
15.
16.
Ляцi 03:30

about

Мы не спынiмся. Мы казалi так калi ўсё толькi пачыналася, мы казалi так на кожным прамежным прыпынку, мы кажам так i зараз. Мянялася наваколле, мянялiся людзi, мяняўся нават змест гэтага самага "мы", але не мянялася мэта. Зараз некаторыя людзi так падобныя да нас тых, якiмi мы былi напачатку, а тады хтосьцi быў падобны да нас цяперашнiх. Але па першых лiтарах вельмi цяжка вызначыць, што будзе напiсана ў сярэдзiне гiсторыi.

Мы не спынiмся. Не спынiмся дзеля тых, хто падтрымлiваў нас 10 год таму, нават калi iм зараз гэта ўжо не патрэбна. Не спынiмся, бо памятаем, з чаго мы пачыналi i што нас натхняла. Не спынiмся папросту таму што не бачым сэнсу ў тым, каб стаяць на месцы.

Мы не спынiмся. Не спынiмся нават з тае нагоды, што мiльёны спынiлiся да нас. Павiнен жа iснаваць хоць хтосьцi, хто будзе адрознiвацца ад натоўпу. Мы не спынiмся й за грошы, якiя нiхто не забярэ з сабой за межы, пазначаныя ўяўнай Кропкай.

У жыццi няма нiчога немагчымага, немагчыма толькi адное - спынiцца. Бо без руху не iснуе самога жыцця. Таму кожнае дасягненне, кожны правал, кожная падзея - гэта не кропка, гэта толькi коска, за якой хаваецца шмат новых старонак цiкавай i захапляючай аповесцi пад назвай жыццё. I калi мы зразумеем гэта, то здолеем нарэшце шчыра ўсмiхнуцца.

Бо насамрэч анiякай Кропкi не iснуе, ёсць толькi Коскi...

credits

released September 20, 2014

Zeman - Коска (2014):

1. Неўмiручы-легендарны
2. Коска
3. Героi не старэюць (пры ўдзеле Ганич i Дрьомич, Вожык)
4. Нелегальны iмiгрант
5. Бясконцая гiсторыя (пры ўдзеле KONTRA)
6. Вольга (пры ўдзеле S'viedak)
7. Рок-зорка
8. Падае дождж (Крама cover)
9. Стары FIAT
10. Бар (пры ўдзеле Вожык)
11. Слота
12. Пасля iльдоў
13. Калыханка для сябе (пры ўдзеле Мама Кобра)
14. Цень (пры ўдзеле Наталiка)
15. Марш герояў
16. Ляцi

Музыка: 1, 9, 12, 13, 15 - 26 beats; 2, 6, 11 - Максiм Элэм; 3, 7, 10 - Gusto; 4 - каБэ Сабвуфер; 5 - Slavko; 8 - Вiця Грубiян; 14 - Cattus XXIV; 16 - Лука

Словы: 1, 2, 4, 7, 8, 9, 11, 12, 13, 15, 16 - Zeman; 3 - Zeman, Вожык, Дрьомич, Ганич; 5 - Zeman, KONTRA; 6 - Zeman, S'viedak; 10 -Zeman, Вожык; 14 - Zeman, Наталiка

Скрэчы: 1, 2, 15 - Tech Masta Dee; 16 - Лука

Запiс - Камаз на студыях Nestanda Records i Super 8

Сцягванне i майстарынг - Камаз на студыi Super 8

Вокладка - KONTRA

license

tags

about

...eman Minsk, Belarus

Lehienda horada na litaru M.

Udzielnik hurtoŭ Impieratar, Čyrvonym pa Biełym, M.U.Skool, Belaroots, ĚŬ.

contact / help

Contact ...eman

Streaming and
Download help

Report this album or account

...eman recommends:

If you like ...eman, you may also like: