We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Ф​р​у​н​з​е​н​с​к​а​я

by ...eman

/

about

Навагодні падарунак 2021.

Першы сінгл з запланаванага альбома "Дэкадны", прысвечанага любімаму Мінску.

lyrics

[Зваротка 1]
Ёсць ветразь. Але вады не мае,
Прэ танкавая зграя па зямлі, бо яна сухая.
І хтосьці вырашае, што ён пакідае след,
А хтосьці ў роспачы прыгадвае лета.
Радыётэхніка пільнуе мае хвалі,
Бадзяюся па свеце, самотны быццам Wall-e.
Пабудавалі Беларусь, там, дзе была старая,
Ёсць там месца для мяне бадай, але не ў гэтай зале,
І нават на базары вырашае рынак,
Не ўздымешся высока на курыных крылах.
Журботны вынік — здымаю галаўны ўбор,
Калі ты супраць плыні твая кроў для іх — кагор.
Бо ў натоўпа так прынята, дабрыня тут
Для ласкавага цяляці, на астатніх — толькі матам.
Мой ультыматум — са мною нельга так,
Я самастойная адзінка, не сагнутая як фак.
Час мае смак, і мой фальварак не салодкі,
Па асфальце мёртвым лісцем граюць леташнія ўлёткі,
І ходзяць плёткі, як цені ўсіх адмоўных з'яваў,
Ваду на гэты млын чырвоны падлівае д'ябал.
Час быць героем, штадзённым супермэнам,
I не хавацца у трум ад навальнiцы i ад ветру зменау.
Калiсьцi гэта быу тупiк, а зараз доўгi шлях
Выклік з'яўляецца ў вачах, у якіх раней быў жах.

[Рэфрэн]
Ніхто не ў стане даць параду, як нам быць,
І часам не пасуе наша тэхніка да быту.
Калі ёсць выбар быць забітым ці забіць
Мы думаем не так, як калі марым пра прыбытак
Усё будзе добра — хацелася б верыць,
Усё будзе дрэнна — адкуль жа мне ведаць,
Вера, Надзея і Каханне — тры старых жаўнеры
Заночаць там, дзе адчыненыя дзверы

[Зваротка 2]
Праўду схавалі за шпалернымі стыкамі,
Але з малога нараджаецца вялікае,
Калi дом мод заўжды чытаць наадварот
Не зменiцца нiчога, гэта генетычны код балота.
Хай у галаве маёй не мае караля,
Я адмаўляюся вучыць дурную п'есу па ралях.
Па паралелях праходзяць лiнii падзелу,
Званяць куранты, падтаквае Division Bell.
А што, калi вытокi палягаюць у нас,
Вы толькi паглядзiце, колькi мы губляем часу
На тое, каб лiчыцца трошкi лепшымi, чым ёсць,
Кабеце ў дзень народзiнаў не кажуць аб узросце.
У гэтага ёсць назва ў медыцынскiх кнiгах,
Шукаю генiя сярод запойнiкаў i псiхаў.
Бо у iхнiх бзiках сэнсу больш, чым у агульнай норме,
Iнакш навошта маюць зброю людзi ў форме?
I калi пiпл сёння схавае чужога,
Магчыма, што назаўтра пакаштуе i сябе самога.
Хто лiчыць дапамогу пэўным сорамам,
Таго не ўратуеш ад яго галоўных ворагаў,
Дастаўшы корак, ён схаваецца у бутэльку,
Хай сочаць без яго за тым, што там iдзе па тэлеку.
Патэльня, кухня, салёная вада,
Над ёй адвечны ветразь, за ёю слабада.

credits

released January 1, 2021
Біт і клавішы: Deniorgus
Бас і акустычная гітара: Ihar Anisimau
Электрагітара: JJ.OK
Тэкст: Zeman
Запіс і сцягванне: Макс Eiton на Vibe Music Space

license

tags

about

...eman Minsk, Belarus

Lehienda horada na litaru M.

Udzielnik hurtoŭ Impieratar, Čyrvonym pa Biełym, M.U.Skool, Belaroots, ĚŬ.

contact / help

Contact ...eman

Streaming and
Download help

Report this track or account

...eman recommends:

If you like ...eman, you may also like: