We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

П​у​ш​к​і​н​с​к​а​я

by ...eman

/

about

Тэкст напісаны ў чэрвені 2020 года.

lyrics

Пані Аўрора, загадчыца світання,
Калісьці мы тут ладзілі спатканні,
А зараз толькі келішкі, ды побач кветачкі, кропелькі-таблетачкі,
Ідзем па тратуары з клетачкі да клетачкі.
Я не лічу іх — я гуманітарый,
Я толькі ведаю, што тут у кожнага свая Кальварыя,
А на яе, на жаль, не пусцяць без крыжа,
Дык стань жа маім крыжам хоць, а не рукой, як у Каржа.
Аўрора, мы жа з табой суседзі,
Калі не па пад'ездзе ці па доме, то па нашым свеце.
А мабыць з'едзем пакуль досвітак, бо досвед так
Настойліва мне кажа, што світанні тут ужо не ў трэндзе.
І хоць на мае песні ты плявала з вежы,
Да таго ж і голас мой нясвежы, я і сам, як снежань,
Я праз цябе так часта на рагах,
Але я багатыр, калі Дзюймовачка ў маіх руках

Ты засланяеш мае вочы ад світання,
І кажаш нельга быць такім залежным ад яго.
Калі няма сустрэч - не будзе развітанняў,
І так нашмат лягчэй прыняць бязлітасны вырок.
Не сорамна, калі згубіўся ў цемры,
Тым больш, калі ты як сляпы навобмацак ідзеш.
Тваю шашу перасякаю па-за зебрай,
Тут недзе выйсце, падавалася, і дзе ж?

Аўрора, мабыць гэта ўсё міраж,
У якім жахлівы клоун ладзіць дзіўны жудасны кірмаш,
Але на жаль звычайна горшае рэальна,
І я сяджу, чакаю, што аднойчы выбухне муляж.
Пляжы Ямайкі і біруза вады
Не прагнуць сонца так, як мае стомленыя гарады.
Там, дзе праз дым заводаў цяжка яго ўбачыць,
Трэба вучыцца сэрцам адчуваць ягоныя сляды.
Запал зыходзіць паступова, новага нічога,
Без святла прамення ўсе палацы - змрочныя пячоры.
Пані Аўрора, фарт знікае, застаецца смутак,
І жаль са смакам імбіру, разлік ідзе ад сутак.
Насенне болю прарастае эдэльвейсам,
Ды праз экалогію балотаў цуду тут не здейсніцца.
А посмех месяца з арбіты - гэта шчыры здзек
З надзей забітых, бо я звычайны чалавек...

credits

released June 22, 2022
Біт - Deniorgus
Гітара і бас-гітара - Ihar Anisimau
Тэкст - Zeman
Запіс і сцягванне - Eiton
Вокладка - Bukashka Art

license

tags

about

...eman Minsk, Belarus

Lehienda horada na litaru M.

Udzielnik hurtoŭ Impieratar, Čyrvonym pa Biełym, M.U.Skool, Belaroots, ĚŬ.

contact / help

Contact ...eman

Streaming and
Download help

Report this track or account