We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

К​а​м​е​н​н​а​я г​о​р​к​а

by ...eman

/

about

Тэкст напісаны ў красавіку 2020 года.

lyrics

На багне прарастаюць кветкі — шкло, бетон, прагрэс,
Зялёны горад, электрычнасць — kiss my АЭС,
Ма запіваем стрэс і набываем сэкс,
Так звыклiся да шуму, што i ў рэпе бачым сэнс.
I д'яблу няма справы да душы — аддаш грашыма,
Мы вырашылі, што грашылі, а яму паршыва,
Бо ўсё фальшыва, добрае цi злое — разбярыся,
Ён з мыліцамі ў гіпсе, таму што ўсё на ад'ябіся.
Няспынна тоне матэрык,
Ды ўсё ніяк, бо не гаўном быць тут няма дурных.
Ільготнае жыццё, ільготны дом, ільготны ўдых...
Вільготнага паветра не пакінь анi кроплі для чужых.
I не пытайся, хто тутэйшы -
Усе людзi паважаныя, бадай, не рыкшы i не гейшы,
А як пачуеш крыкi бэншы
Хавайся пад зямлю - тамтэйшы цэрбер носiць бэджык.

Аб чым гаворка? Галоўнае не абміні —
Робіцца горка, як час збіраць камяні.
З палыну зорка — няма каму нас бараніць,
Бо тая горка — у нас кінутыя камяні.

Палкоўнiк Сандэрс прыбыў на фронт з маладою жонкай,
Жаўнер з яго палка заснуў у чарзе па пiва i тушонку.
Жыццё мядок, вось толькi джаляць пчолы,
Надзею збiў красовер на дарозе каля школы.
Калi што, мы кажам быццам вера ёсць, а бог каханне,
Праз тое i даруем усё сабе без разважанняў,
I без ваганняў накiруем кулi ў вас -
З аднога боку каралi, насупраць - увогуле Тэхас.
Дзе прэрыя закон, там пракурор - каёт.
Дзе прэмыя за конт трывання - ты як ёг.
Калi ты рыба - будзеш бiцца ў роспачы аб лёд.
Калi ты птушка - то закрыюць неба для палётаў.
А пад зямлею цмок не бачыць волi,
Бяжыць у замкнёным коле, хвост кусае i гудзiць ад болю.
Ён стуль не вырвецца нiколi,
Калi б мы здолелi, дык маладзiк прыбiлi бы да столi.

Аб чым гаворка? Галоўнае не абміні —
Робіцца горка, як час збіраць камяні.
З палыну зорка — няма каму нас бараніць,
Бо тая горка — у нас кінутыя камяні.

credits

released July 30, 2022
Біт - Awlnight
Бас-гітара - Ihar Anisimau
Электрагітара - jj.ok
Тэкст - Zeman
Запіс і сцягванне - Eiton
Вокладка - Bukashka Art

license

tags

about

...eman Minsk, Belarus

Lehienda horada na litaru M.

Udzielnik hurtoŭ Impieratar, Čyrvonym pa Biełym, M.U.Skool, Belaroots, ĚŬ.

contact / help

Contact ...eman

Streaming and
Download help

Report this track or account